Канферэнцыя 2018

26-27 ліпеня 2018 г. на базе Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка была арганізавана і праведзена міжнародная навукова-практычная канферэнцыя на тэму "Праблемы і перспектывы развіцця тэрыторый, пацярпелых у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, на сучасным этапе".

Мэтай правядзення дадзенай канферэнцыі быў абмен і атрыманне міжнароднага вопыту ўстойлівага развіцця радыеактыўна забруджаных тэрыторый.

Асноўныя задачы канферэнцыі: абмеркаванне актуальных навуковых праблем у галіне радыеэкалогіі, радыебіялогіі і аховы навакольнага асяроддзя ў трансгранічным цэнтральна-еўрапейскім рэгіёне, абмен вопытам іх рашэння ў розных рэгіёнах і краінах, выпрацоўка навукова-абгрунтаваных прапаноў па вырашэнні праблем ўстойлівага развіцця зоны адчужэння Чарнобыльскай АЭС і іншых радыеактыўна забруджаных тэрыторый.

Тэматычныя напрамкі канферэнцыі:

    • Біялагічная разнастайнасць ва ўмовах адсутнасці антрапагеннага ўплыву;
    • Радыёактыўнае забруджванне кампанентаў экасістэм;
    • Медыцынскія наступствы катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, дозавыя маніторынг насельніцтва;
    • Сучасныя тэндэнцыі і перспектывы развіцця зоны адчужэння Чарнобыльскай АЭС і іншых радыеактыўна забруджаных тэрыторый.

ПРАПАНУЕМ НАВЕДАЦЬ БЕЛАРУСКУЮ ЗОНУ АДЧУЖЭННЯ